Лягатып Незалежны Барысаў
©akim | barysau@tut.by
Нашыя арганізацыі
|На галоўную| |Аб праэкце| |Архіў| |Зваротная сувязь| |Спасылкі|
Пікетчыкаў зноў кінулі ў варанок.
14 траўня ў судзе Цэнтральнага раёна г.Менску адбыўся суд над сябрам Барысаўскай філіі БСДП (НГ) Алесем Барадулем. Ён разам зь іншымі сябрамі, барысаўцамі Зьміцерам Фядорчанкам, Сяржуком Падзолкам і актывісткай МГ Тацьцянай Ясюк 7 траўня пікетавалі будынак аблвыканкаму ля Палацу Рэспублікі. Удзельнікі трымалі плякаты з пытаньнямі: "Дзе Захаранка? Хто наступны?" і "Дзе Завадзкі, Ганчар, Красоўскі?", "Рукі прэч ад апазыцыі!".

Пікетоўшчыкі здолелі пратрымацца літаральна некалькі хвілінаў, пасьля чаго брутальным чынам былі кінутыя ў варанок. Затрыманьнем непасрэдна кіраваў апрануты ў цывільную вопратку намесьнік начальніка Цэнтральнага РАУС Барсукоў.

Зьміцера Фядорчанку асудзілі ў гэты ж дзень. Судзьдзя суду Н.М. Вайцаховіч аштрафавала яго на 20 мін. зар. Сяржука Падзолку і Тацьцяну Ясюк адпусьцілі з пастарунку праз 3 гадзіны без позваў у суд, але з вуснымі западохваньнямі. А. Барадулі ўручылі судовую позву на 14 траўня.

Тая ж судзьдзя Н.М. Вайцаховіч 14 траўня аштрафавала А. Барадулю на 20 мін. зар. Інтарэсы барысаўскага сацыял-дэмакрата ў судзе абараняў прадстаўнік ПЦ "Вясна" Барыс Гюнтэр.

Алесь Абрамовіч. ("Народная Воля" №86)
Сайт управляется системой uCoz